ГУО «Новосельская средняя школа Борисовского района»

ГУО «Новосельская средняя школа Борисовского района»

телефон: 77 67 66
222115 Минская область, Борисовский район, Гливинский сельский Совет, д. Новосёлки

Справаздача апякунскага савета школы

за 2019/2020 навучальны год

 

Апякунскі савет Дзяржаўнай установы адукацыі «Навасельская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця. У сваей працы кіраваўся Палажэннем аб апякунскім савеце, Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», а таксама планам работы ўстановы адукацыі на 2019/2020 навучальны год. Згодна Палажэння і плана работы  праведзена 4 пасяджэнні.

Прыярытэтнай задачай дзейнасці апякунскага савета ў 2019/2020 навучальным годзе было садзейнічанне ўстанове адукацыі ў рэалізацыі фінансавай і матэрыяльнай дапамогі.

Заслухоўваўся план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года.

         Членамі апякунскага савета былі вызначаны напрамкі, формы, памер і парадак выкарыстання сродкаў апякунскага савета. Рашэнні на сходах прымаліся простай большасцю прысутных членаў апякунскага савета і даводзіліся да ведама ўсіх зацікаўленых асоб. Вёўся ўлік паступлення і расходавання сродкаў апякунскага савета ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу.

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фармаваліся з добраахвотных узносаў, якія залічваліся на бягучы рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і былі выкарыстаны па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. На дабрачынны разліковы рахунак школы № BY23AKBB36420000003496200000 за перыяд з 01.09.2018 па 31.08.2019 г. паступіла 2 592 рублі 25 капеек бацькоўскіх ахвяраванняў. Дзякуючы бацькоўскай грамадскасці былі набыты вучнёўская мэбля на суму 1852 рублі 62 капейкі, праведзены работы па аэрадынамічных выпрабаваннях адной сістэмы вентыляцыі на суму 129 рублёў 53 капейкі, аплочаны паслугі па тэхнічнай падтрымцы і абслугоўванні (суправаджэнню) 1 (аднаго) экземпляру камп’ютарнай праграмы «SAV2. Здаровае харчаванне» на суму 40 р., аплочана тэхнічнае абслугоўванне сістэм ачысткі вады ў адпаведнасці з тэрмінамі аплаты: не пазней за 31 кастрычніка; не пазней за 31 студзеня; не пазней за 30 красавіка.

Дзейнасць апякунскага савета ўстановы за 2019/2020 навучальны год прызнана здавальняючай.

 

Старшыня апякунскага савета

С.А.Карась

 

 

Дабрачынная дапамога юрыдычных і фізічных асоб, рахунак:

 № BY23AKBB36420000003496200000

 філіял № 612 ААБ «Беларусбанк» для дзяржаўнай установы адукацыі «Навасельская сярэдняя школа Барысаўскага раёна»

Версия сайта для слабовидящих