1 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэта не проста дата ў календары, а выдатная нагода яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці нашым бабулям і дзядулям.
Для нашых школьнікаў гэтае свята стала магчымасцю праявіць клопат і ўвагу. Напярэдадні акцыі навучэнцы падрыхтавалі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі і сувеніры. Хтосьці адправіўся ў госці да сваіх бабуль і дзядуляў, а хтосьці накіраваўся да былых настаўнікаў школы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
Такія мерапрыемствы вучаць дзяцей галоўнаму: міласэрнасці, спагадзе і павазе да старэйшых. Мы разумеем, што пажылыя людзі — гэта жывая гісторыя нашага краю, носьбіты бясцэннага жыццёвага вопыту, які мы павінны пераймаць.
Адміністрацыя і вучні нашай школы шчыра віншуюць усіх пажылых людзей з гэтым светлым святам! Мы жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і пабольш радасных дзён у коле родных і блізкіх. Дзякуй вам за вашу мудрасць і нястомную працу!
Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, а нашы сэрцы заўсёды застаюцца адкрытымі для дабра і ўдзячнасці.