Государственное учреждение образования "Новосельская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Новосельская средняя школа Борисовского района"

222115, Борисовский район, Гливинский сельский исполнительный комитет, д. Новосёлки ул. Центральная,8а

День роднай мовы

20.02.2026
День роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 

Гэта свята – нагадванне пра тое, як важна захоўваць і шанаваць мову, якая звязана з нашай гісторыяй, культурай і самабытнасцю.

Родная мова – гэта не проста сродак зносін. Гэта наша памяць, наша душа, наша ідэнтычнасць. У кожным слове, у кожнай фразе адлюстраваны веды і вопыт пакаленняў.

У нашай школе мы стараемся стварыць усе ўмовы для вывучэння і папулярызацыі беларускай мовы. Настаўнікі праводзяць на беларускай мове ўрокі,  віктарыны, літаратурныя конкурсы каб кожны вучань адчуў прыгажосць і багацце нашай мовы.

Давайце разам захоўваць і развіваць беларускую мову! Гаварыце па-беларуску, чытайце беларускую літаратуру, слухайце беларускую музыку. Памятайце, што мова – гэта жывы арганізм, які патрабуе нашай увагі і клопату.

Версия сайта для слабовидящих