Конкурс чытальнікаў "Акрыляе роднае слова" прайшоў 22 лютага 2025 года
На конкурсе чытальнікаў "Акрыляе роднае слова", які прайшоў 22 лютага на базе ДУА "Сярэдняя школа № 23 г. Барысава", нашу школу прадстаўлялі Жук Ксенія (2 клас) з вершам Еўдакіі Лось "Дзяўчаты мінулай вайны" і Нянашава Таццяна (5 клас) з вершам Анатоля Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым".