Государственное учреждение образования "Новосельская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Новосельская средняя школа Борисовского района"

222115, Борисовский район, Гливинский сельский исполнительный комитет, д. Новосёлки ул. Центральная,8а

Першы званок!

03.09.2024
Першы званок!

Весела і яскрава!


 

    Дзень ведаў - свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, святла! Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году!

      Сёння ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. У гэты асаблівы дзень вучні і настаўнікі сабраліся разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. У 2024-2025 навучальным годзе за парты нашай школы сядуць 120 вучняў.

      Урачыстая лінейка для навучэнцаў прайшла ў прыязнай і ўрачыстай абстаноўцы. Адкрыццё лінейкі было адзначана выхадам знамянной групы і выкананнем гімна. Дырэктар школы Дзямідчык В.А. павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года.

Кранальныя першакласнікі і дарослыя выпускнікі надоўга запомняць гэты восеньскі дзень. Па традыцыі, па завяршэнні лінейкі прагучаў першы званок, які адзначыў пачатак новага навучальнага года.

     Пасля гэтага вучні  разам з класнымі кіраўнікамі адправіліся на першы ўрок,  тэма якога “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”.

 Наперадзе нас чакаюць новыя веды, новыя здзяйсненні і новыя перамогі. Поспехаў усім!

 

Версия сайта для слабовидящих